БТ пагражае адмяніць памілаванне Саннікаву і Бандарэнку

Журналісты БТ заяўляюць, што памілаваныя Андрэй Саннікаў і Дзмітры Бандарэнка неадэкватна адрэагавалі на памілаванне.

Абурэнне дзяржаўнага тэлеканала выклікалі заявы Саннікава пра тое, што ў калоніі яго маглі давесці да смерці, і Бандарэнкі — пра наяўнасць сеткі канцлагераў у Беларусі.

На думку журналістаў БТ, такія заявы сведчаць пра тое, што палітвязні шкадуюць пра памілаванне. І, кажа дзяржаўны тэлеканал, у такім разе Саннікава і Бандарэнку можна зноў вярнуць за краты — нібыта, "у строгай адпаведнасці з літарай закона". Праўда, не ўдакладняецца, якім законам можна адмяніць памілаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі