Брытанскі прэм'ер адрынуў ідэю легалізацыі наркотыкаў
Дэвід Кэмеран не пагадзіўся з уплывовым камітэтам па ўнутраных справах Палаты грамадаў.
На днях гэты парламенцкі камітэт апублікаваў даклад, у якім ураду прапануецца перагледзець стратэгію барацьбы з наркаманіяй, заснаваную на татальным змаганні супраць наркотыкаў. Аўтары прапанавалі стварыць Каралеўскую камісію па пераглядзе заканадаўства ў гэтай галіне.
На думку сябраў камітэта, брытанскія ўлады маглі б легалізаваць валоданне невялікімі дозамі наркотыкаў, нават такіх моцных, як гераін і какаін. Пры гэтым яны спасылаюцца на досвед Партугаліи і Уругвая, якія пайшлі па шляху частковай легалізацыі наркотыкаў.
Аднак, як інфармуе ИТАР-ТАСС, прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран лічыць, што цяперашняя палітыка дае вынікі, а ўжыванне наркотыкаў зніжаецца. Таму ён прапануе зрабіць акцэнт на лячэнні нарказалежных людзей.
Фота — ЕРА