BosaeSonca рэанімавалі старыя песні пры дапамозе струннага трыа

Мінскія эксперыментатары BosaeSonca запісалі акустычны альбом. У яго ўвойдуць песні розных гадоў, створаныя са струнным трыа ў студыі беларускага дзяржаўнага радыё. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё паведаміў лідар каманды Алесь Кот-Зайцаў:

“Гэты альбом - таксама позірк у мінулае. Гэта збольшага старыя песні акурат таго перыяду, калі, можа быць, было варта запісаць альбом, але гэтага не адбылося. І каб гэтыя песні не памерлі, мы вырашылі іх рэанімаваць, зрабіць майстарынг і выдаць”.

Алесь мяркуе, што новая пласцінка “Босага сонца” з’явіцца ўжо восенню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі