BosaeSonca прэзентавалі ЕР з шасцю варыяцыямі адной песні

Гурт BosaeSonca выклаў у сеціва ЕР "Золатам", які складаецца з шасці трэкаў-варыяцый на аднайменную песню. Апроч музыкаў гурта ўдзел у запісе песень бралі DiamosRoll з гурта CherryVata, Павел Кузіч, Bajsаn, Віталь Кулеўскі ды польская спявачка Ёана Салярская. Цікава, што ўсе рэміксы музыкі рабілі па ўласнай ініцыятыве, што, на думку ўдзельнікаў BosaeSonca, пацвярджае вартасць увагі да песні.

"Песня "Золатам" асаблівая для нас, для мяне ўласна, — тлумачыць выбар трэка лідар каманды Алесь Кот-Зайцаў. — Яна выношвалася доўгі час, напісаная была каля года таму. І на мой погляд, яна адлюстроўвае што такое BosaeSonca, і чаго чакаць ад таго альбома, які мы рыхтуем".

Дэбютны альбом запланавана выдаць да канца года. Ужо запісаныя ўсе 10 песень, якія цяпер знаходзяцца на стадыі звядзення ды майстарангу. Яшчэ не вядома, як будзе называцца кружэлка, але, хутчэй за ўсё, яе імя будзе тоесным назве каманды, бо агульнай тэматычнай канцэпцыі-гісторыі не мае.

ЕР "Золатам" на soundcloud.com

Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі