Бомба ў аўтобусе “Мінск — Вільня” была пасылкай?

Паводле першапачатковай інфармацыі delfi.lt, сумку з супрацьтанкавай мінай сучаснай зборкі знайшоў кіроўца аўтобуса ў багажным аддзяленні. Нібыта ніхто з пасажыраў гэтую сумку не забраў. Аднак потым высветлілася, што кіроўцу прасілі перадаць сумку нейкаму маладому чалавеку, які прыйдзе сустрэць аўтобус.

Кіроўца спачатку вырашыў праверыць, што ў сумцы, убачыў міну і выклікаў паліцыю. Малады хлопец, які сапраўды прыйшоў па гэтую “пасылку”, адразу ўцёк. Па інфармацыі літоўскай паліцыі, гэта беларускі грамадзянін прыкладна 25 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі