Большасць жыхароў Латвіі выступаюць супраць рускай мовы

Плебісцыт аб наданні рускай мове статуса дзяржаўнай ініцыявала таварыства “Родная мова”. Усяго ў галасаванні плануюць прыняць удзел 62,7% выбаршчыкаў, сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў студзені агенцтвам сацыяльных даследаванняў “Латвіяс факты”.

28% апытаных маюць намер галасаваць “за”, а 62,4% — супраць 12,8% грамадзян вырашылі не ўдзельнічаць у рэферэндуме, 13% — яшчэ вагаюцца, 4,5% — хутчэй не стануць удзельнічаць, а 7% — не ведаюць, як паступіць, перадае Interfax.by

Каб руская мова стала ў Латвіі другой дзяржаўнай, за яе на рэферэндуме павінна прагаласаваць не меней за палову выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі