Беларусы замежжа збіраюцца пікетаваць офісы “Дойчэ банка”

Арганізатарамі выступаюць кампанія Free Belarus Now, брытанская праваабарончая арганізацыя “Індэкс цэнзуры” і кампанія “Еўрапейская Беларусь”.

Ініцыятары акцыі выказваюць занепакоенасць дзейнасцю “Дойчэ банка”, які выступае брокерам, размяшчаючы на сваіх гандлёвых пляцоўках беларускія еўрабонды, акцыі беларускіх прадпрыемстваў і ўдзельнічае ў інвестыцыйных праграмах, а таксама ў выдачы крэдытаў Беларусі. Такую дзейнасць арганізатары пратэстаў лічаць фінансавай дапамогай рэжыму Лукашэнкі.

Менавіта з гэтай прычыны беларусы замежжа хочуць пікетаваць “Дойчэ банк”. У сваёй петыцыі да банка яны звяртаюць увагу на праблему палітвязняў у Беларусі і заклікаюць фінансавую арганізацыю "зрабіць правільны выбар".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі