Беларускі ўрад не адмяняе сярэдні заробак у 1000 долараў

Такую заяву зрабіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на паседжанні экспертнага савета па дзяржаўных праграмах, перадае БЕЛТА.

Мясніковіч лічыць, што цяжкасці, узніклыя на валютным і спажывецкім рынку Беларусі, часовыя і іх можна пераадолець. Таму пераглядаць планы на пяцігодку не выпадае, кажа ён. Нагадаем, што паводле гэтай праграмы да канца 2015 года сярэдні заробак беларусаў павінен скласці 1000 долараў, або прыкладна 5 мільёнаў рублёў паводле актуальнага курсу. На сёння беларусы зарабляюць у сярэднім прыкладна 300 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі