Беларускі спадарожнік запусцяць у космас 22 ліпеня

Акрамя беларускага спадарожніка паляцяць расійскія, нямецкі і канадскі, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, запуск беларускага касмічнага апарата неаднаразова пераносіўся. Мяркуецца, што ён забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі нашай краіны касмічнымі здымкамі. Да таго ж Беларусь спадзяецца з дапамогай спадарожніка стварыць самастойную сістэму дастанцыйнага зандавання зямлі і адмовіцца ад паслугаў іншых дзяржаваў у пытаннях атрымання і апрацоўкі касмічнай інфармацыі.

Запуск першага беларускага спадарожніка адбыўся 26 ліпеня 2006 года з касмадрома Байканур у прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі. Аднак ён закончыўся няўдачай з-за аварыі ракеты-носьбіта "Дняпро".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі