На беларускай чыгунцы з'явяцца новыя вагоны для тых, хто паліць

З 5 лістапада вагоны для тых, хто
паліць, а таксама для тых, хто не паліць, з’явяцца ў цягніках “Гомель – Мінск”
і “Віцебск – Мінск”, паведамляе onliner.by. З 16 кастрычніка яны з'явіліся ў цягніку “Магілёў — Мінск”.

У білетах пасажыраў пазначаныя месцы “для тых, хто паліць” і “для тых,
хто не паліць”.

Нагадаем, што дагэтуль у пасажырскіх
цягніках было дазволена паліць ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах —
тамбурах з супрацьлеглага ад уваходу ў вагон боку.