Беларуска распавяла журналістам пра сустрэчы з Брэйвікам

Нагадаем, што нарвежскі тэрарыст Андэрс Берынг Брэйвік у 2005 годзе сустракаўся з мінчанкай. Сябры нарвежца ведалі яе пад імем Наташа. Аднак нарвежская газета Dagbladet піша, што гэта яе не сапраўднае імя.

Цяпер жанчына жыве ў ЗША, пасля таго як выйшла замуж за царкоўнага арганіста. Як піша нарвежская прэса, што Наташы цяпер каля 30 гадоў. Яна працуе ў кампаніі па продажы нерухомасці і жыве ў амерыканскім правінцыйным мястэчку.

Беларуска заяўляе, што была зачараваная высокім, дужым нарвежцам. Але хутка яе стаўленне да Брэйвіка змянілася. Па яе словах, нарвежац быў шавіністам і не ўспрымаў яе сур'ёзна.

Брэйвік пазнаёміўся з ёй праз сайт знаёмстваў. Ён заплаціў за кантакты 20 жанчын, адной з іх і была Наташа. Цяпер яна баіцца, што людзі будуць глядзець на яе як на "экс-сяброўку нарвежскага тэрарыста".

Фота: Dagbladet

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі