Беларусь атрымае ад ЕўрАзЭС чацвёрты транш крэдыту (відэа)

Пра гэта паведамляе interfax.by са словаў міністра фінансаў Расіі Антона Сілуанава. Грошы паступяць у нашу краіну неўзабаве, паабяцаў прадстаўнік Расіі. Нагадаем, што гаворка ідзе пра 440 мільёнаў долараў.

Сілуанаў падкрэсліў, што ніякай палітыкі ў прыняцці гэтага рашэння не было — толькі эканоміка. Па яго словах, Беларусь выканала асноўны пералік умоваў, якія ставіў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС.

Нагадаем, што ўлады Беларусі адмовіліся ад абавязанняў па прыватызацыі на 2,5 мільярда долараў у 2012 годзе. Сілуанаў паведаміў, што прыватызацыя будзе адным з крытэраў, які будзе ўлічвацца пры выдачы Беларусі наступнага, пятага транша. Яго выдачу будуць разглядаць у наступным годзе.

Фота — hitkred.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі