Беларусь асудзіла ядзернае выпрабаванне ў Паўночнай Карэі

Беларускі бок рашуча асудзіў гэтую акцыю, заяўляе Міністэрства замежных справаў. У заяве гаворыцца, што Паўночная Карэя парушыла цэлы шэраг рэзалюцый Савета Бяспекі ААН, у тым ліку нядаўнюю рэзалюцыю 2087, прынятую сёлета. "Гэтае дзеянне з боку КНДР уяўляе сабою сур'ёзную пагрозу для свету і бяспекі ў рэгіёне Паўночна-Усходняй Азіі і за яго межамі", — гаворыцца ў заяве, якую цытуе БЕЛТА.

Беларусь прапанавала Паўночнай Карэі неадкладна вярнуцца ў прававое поле і забяспечыць выкананне Дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі і адпаведных рашэнняў Рады Бяспекі ААН. Таксама КНДР было прапанавана далучыцца да Дамовы пра ўсёабдымную забарону ядзерных выпрабаванняў.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі