Азаранку прапануюць аштрафаваць за "прыступ панікі"

У паўфінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Вікторыя Азаранка перамагла амерыканку Слоўн Сцівенс — 6:1, 6:4. Праўда, у другім сэце пры ліку 5:4 Віка выклікала на корт лекараў, а пасля сыходзіла разам з імі, але вярнулася і працягнула гульню.

"Вядома, я разумею, што прыступы панікі — гэта сур'ёзна і нельга іх ігнараваць, — цытуе словы Мэта Кроніна "Прессбол". — Але калі з-за іх бярэцца медычны перапынак, за гэта трэба пакараць геймамі". Таксама Кронін лічыць, што Азаранку трэба аштрафаваць, калі яна паклікала лекараў і сышла з корта не з прычыны хваробы ці траўмы.

Нагадаем, фінал Australian Open, у якім сустрэнуцца Вікторыя Азаранка і кітаянка Лі На, пройдзе 26 студзеня.

Пасля паразы ад Сцівенс раз'юшаная Серэна Уільямс зламала ракетку (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі