Пасля паразы ад Сцівенс раз'юшаная Серэна Уільямс зламала ракетку (відэа)

Прынцыповая і самая нязручная суперніца Вікторыі Азаранкі выбыла з 1/4 Australian Open. Серэна лёгка выйграла першы сэт 6:3. На гэта ёй спатрэбілася ўсяго 28 хвілінаў. Але пасля пра сябе нагадала траўма спіны. 19-гадовая Слоўн Сцівенс выдатна скарысталася шансам і выйграла другі сэт з лікам 5:7. А калі лік у трэцім сэце стаў 2:1 на карысць Сцівенс, раз'ятраная Серэна двойчы ўдарыла ракеткай па корце і адкінула яе пад лаву.

Выніковы лік сустрэчы: 6:3, 5:7, 4:6 на карысць Слоўн Сцівенс. У паўфінале Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі яе чакае Вікторыя Азаранка.

Фота: EPA/Dennis Sabangan

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі