У фінале Australian Open сустрэнуцца Азаранка і Лі На

Сёння кітайская тэнісістка Лі На ў паўфінале перамагла расіянку Марыю Шарапаву — 6:2, 6:2.

У іншым паўфінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі сустракаліся беларуска Вікторыя Азаранка і амерыканка Слоўн Сцівенс. Апошняя ў 1/4 фінала сенсацыйна абыграла непераможную Серэну Уільямс, таму паядынак чакаўся з трывогай. Аднак Віка даказала сваю перавагу і перамагла — 6:1, 6:4! Праўда, у другім сэце пры ліку 5:4 Азаранка выклікала на корт лекараў, а пасля сыходзіла разам з імі, але вярнулася і працягнула гульню.

Фінал пройдзе 26 студзеня.

Нагадаем, летась Азаранка выйграла Australian Open і стала першай ракеткай свету, якой з'яўляецца і цяпер.

Прызавы фонд турнира — 31 мільён долараў.

Пасля паразы ад Сцівенс раз'юшаная Серэна Уільямс зламала ракетку (відэа)

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі