Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

Як адзначае БелаПАН, Вікторыя Азаранка магла выйграць і "ўсухую", але ў другім сэце пры рахунку 5:0 прайграла гейм на сваёй падачы.

Наступная саперніца нашай тэнісісткі вызначыцца ў матчы немкі Ангелікі Кербер і кітаянкі На Лі. 

Дарэчы, летась Азаранка дайшла да чвэрцьфіналу спаборніцтваў у Іныяан-Уэлсе, а найлепшы яе вынік — выхад у паўфінал у 2009 і 2012 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі