Аўтар скандальнага відэа ў начным метро хацеў рэзанансу ў грамадстве

У ноч на 29 траўня блізу 4-ай раніцы ён разам з сябрамі праходзіў па падземным пераходзе ля метро “Маскоўская”, бо хлопцы гулялі на дні народзінаў у гэтым раёне. Яны заўважылі, што дзверы ў метро адчыненыя, вельмі лёгка ўвайшлі на станцыю і такім чынам знялі відэаролік.

Крыху пазней Антон Піеў паказаў відэа нараду ДАІ, які дзяжурыў непадалёк ад метро. Даішнікі спачатку не паверылі, што дзверы на станцыю адчыненыя і паехалі туды, нават не запісваючы каардыната добраахвотнага памочніка.

Пазней Антон выклаў відэа у інтэрнэт і яго здолелі паглядзець усе ахвочыя. У інтэрв’ю “Беларускім навінам” ён прызнаўся, што хацеў такім чынам выклікаць рэзананс у грамадстве. Ён спадзяваўся, што ўлады зробяць нейкія захады па забеспячэнню сапраўднай аховы мінскага метрапалітэну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі