Армейская вярхушка Венесуэлы падтрымала Нікаласа Мадуру

Чавес назваў Нікаласа Мадуру сваім пераемнікам у снежні 2012 года. 5 сакавіка пра лаяльнасць новаму нацыянальнаму лідару заявілі вайскоўцы. Яны адзначылі, што венесуэльская армія працягне ахоўваць суверэнітэт, цэласнасць і бяспеку краіны, застаючыся вернай віцэ-прэзідэнту і парламенту.

Цягам 30 дзён пасля смерці прэзідэнта ў Венесуэле мусяць прайсці новыя выбары. На іх Мадуры, хутчэй за ўсё, будзе супрацьстаяць Энрыке Капрылес, які ў кастрычніку 2012 года прайграў выбары Чавесу. Апошняе апытанне грамадскай думкі кажа пра істотную перавагу Мадуры.

Апошним часам віцэ-прэзідэнт Венесуэлы не меў часу наведаць Беларусь. Мадура прыязжаў у Мінск з афіцыйным візітам у лістападзе 2010 года, і праявіў сябе як паслядоўнік курса, абранага ў дачыненні да нашай краіны Уга Чавесам.

У прыватнасці, Нікалас Мадура заявіў:

“Галоўная задача маёй паездкі — умацаваць тыя пазіцыі, якія абмяркоўваліся падчас нядаўняй паездкі прэзідэнта Чавеса. Хачу адзначыць, што дамоўленасці ў галіне энергетыкі, дасягнутыя тры тыдні таму [Чавес апошні раз наведваў Беларусь у кастрычніку 2010 года, у 2011 годзе традыцыйны візіт быў адменены праз хваробу прэзідэнта Венесуэлы. — Еўрарадыё], ужо атрымалі сваё развіццё”.

Аляксандр Лукашэнка і Нікалас Мадура

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Мадуру перадаць Уга Чавесу “самыя добрыя словы”. “Скажыце яму, што мы поўныя рашучасці рэалізаваць усе нашы дамоўленасці, якіх мы дасягнулі на нашай апошняй сустрэчы”.

Фота, відэа: www.glasove.comтэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі