Андрэй Шаўчэнка ідзе ва ўкраінскі парламент

“Я прыняў рашэнне аб'яднацца з партыяй “Украіна – Наперад!”. Я пачынаю сваю палітычную кар'еру. Гэта партыя будучыні, гэта партыя маладых лідараў. Для Ўкраіны гэта вызначаны выбар паміж мінулым і будучыняй, і для сябе я гэты выбар зрабіў. Я веру ў гэтую партыю”, – цытуе футбаліста тэлеканал Euronews.

Пра тое, які пост у палітычнай камандзе Каралеўскай зойме Андрэй Шаўчэнка, пакуль не паведамляецца. Сам жа футбаліст паабяцаў надаваць адмысловую ўвагу сацыяльным праблемам і спорту.

Фота: "Комсомольская правда в Украине".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі