Анатоль Капскі: “Глеб у БАТЭ сагрэўся!”

Анатоль Капскі кажа, што, нават гуляючы ў “Арсенале” і “Барселоне”, Аляксандр Глеб адчуваў сябе беларусам. Гэта надае футбалісту матывацыі зараз, калі ён вярнуўся ў БАТЭ ― клуб, з якога сыходзіў гуляць у Еўропу 12 гадоў таму.

“Саша сёння атрымлівае задавальненне ў БАТЭ. Ён у Беларусі, побач з намі ― сябрамі, блізкімі ― і для яго гэта вельмі важна. Глеб у БАТЭ сагрэўся!”, ― каментуе для Еўрарадыё Анатоль Капскі.

Анатоль Капскі. Фота: telegraf.by.

Старшыня праўлення ФК БАТЭ не выключае, што неўзабаве Аляксандр Глеб атрымае запрашэнні з еўрапейскіх чэмпіянатаў. Анатоль Капскі задаволены гульнёй Глеба і вельмі рады бачыць яго ў сваёй камандзе. Але ўтрымліваць паўабаронцу ад кантракта, які дазволіў бы яму развівацца, сп. Капскі не збіраецца.

Анатоль Капскі: “Рэсурсы [на тое, каб утрымаць Аляксандра Глеба ў складзе БАТЭ. ― Еўрарадыё], калі ёсць жаданне, заўжды можна знайсці. Галоўнае, каб гэта была адэкватная для нашага бізнэса і для каманды сума. Але да сваіх гульцоў і трэнераў я стаўлюся наступным чынам. Калі гэта будзе прапанова вельмі моцная і вельмі важная для Сашы, прапанова з топ-чэмпіяната і топ-клуба, я сам скажу: “Саша, трэба сыходзіць”. Такія майстры мусяць дарыць радасць футбольным заўзятарам па ўсім свеце”.

121003_kapski_2.mp3

Неўзабаве на Еўрарадыё з’явіцца вялікае інтэрв’ю са старшынёй праўлення ФК БАТЭ Анатолем Капскім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі