Амаль 2 тысячы чалавек просяць у "Беларусбанка" беларускай мовы

Ужо некалькі месяцаў такую акцыю ладзяць на сайце change.org

"Кліенты могуць карыстацца сервісамі інфакіёскаў толькі па-руску. Але беларуская мова таксама з'яўляецца дзяржаўнай мовай і вялікая колькасць кліентаў карыстаецца ёю. Просім вас, як мага хутчэй зрабіць магчымым карыстанне інфакіёскамі, сервісамі Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг на беларускай мове, а таксама зрабіць беларускамоўную версію сайта "Беларусбанка" беларускамоўнай", — гаворыцца ў звароце, які падпісала ўжо 1848 чалавек.

Праўда беларуская версія сайта "Беларусбанка" ужо збольшага перакладзеная на беларускую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі