Лукашэнку азнаёмілі з вынікамі праверкі 9 беларускіх клубаў (відэа)

Пра гэта Лукашэнка заявіў на сённяшняй нарадзе. "У мяне ёсць папярэднія вынікі планавай праверкі дзевяці клубаў па гульнявых відах спорту і маніторынгу выканання ўказу, прадстаўленыя камітэтам Дзяржкантролю. І яны, прама скажу, не ўражваюць", — перадае interfax.by словы кіраўніка дзяржавы.

У траўні 2011 года была выпрацавана сістэма падтрымкі клубаў, накіраваная найперш на тое, каб клубы самастойна зараблялі сродкі. Па выніках праверкі, кажа Лукашэнка, выявілася, што "не ўсе клубы сёння гатовыя да самастойнай працы па прыцягненні пазабюджэтных крыніц фінансавання". Кіраўнік Беларусі заявіў, што не дазволіць спартовым арганізацыям вісець на шыі ў дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі