Akute, Юрый Стыльскі і нашы журналісты на кватэрніку Еўрарадыё (відэа)

Каб пазмагацца за правы жанчын, музыкі і журналісты сабраліся
разам яшчэ напярэдадні 8 сакавіка. На імправізаванай сцэне выступілі адны з лепшых
музыкаў мінулага года: Рома Жыгараў і Стас Мытнік з гурта Akute ды Юрый
Стыльскі
(“Дай Дарогу!”).

Кампанію ім склалі журналісты-музыканты Еўрарадыё:
фронтмэн HandemadE Яўген Валошын, вакалістка Hoha band Маша Яр і Ілля
Маліноўскі
.

На імпрэзу завіталі калегі з іншых СМІ, а таксама нашы суседзі з
кампаніі Satio.