Акрэдытацыю Стэфану Эрыксану не працягнулі яшчэ ў чэрвені

Акрэдытацыю амбасадару Швецыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану не працягнулі яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Увесь гэты час дыпламат знаходзіўся на Радзіме, паведаміла Еўрарадыё крыніца ў шведскім Міністэрстве замежных спраў. Аднак суразмоўца адмовіўся каментаваць, чаму пра адмову ў акрэдытацыі стала вядома толькі цяпер.

Згодна з афіцыйнымі працэдурамі, краіна, у якую прыбывае амбасадар, выдае яму дыпламатычную картку (акрэдытацыю) на тэрмін, на які запытвае дзяржава, што прысылае дыпламата. Звычайна гэта 3-4 гады. На падставе дыпкарткі паслу ставіцца віза на тэрмін акрэдытацыі.

У якасці амбасадара Стэфан Эрыксан працаваў у Беларусі з 12 чэрвеня 2008 года. Акурат сёлета закончыўся тэрмін яго 4-гадовай акрэдытацыі, якую МЗС нашай краіны працягваць адмовіўся. Такім чынам, апошні раз у статусе амбасадара Стэфана Эрыксана можна было ўбачыць публічна 6 чэрвеня на святкаванні Нацыянальнага дня Швецыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі