Пра гэта 12 красавіка на на адным з кыргызстанскіх тэлеканалаў заявіла генпракурор краіны Аіда Салянава. Па яе словах, афіцыйны Мінск заявіў, што ўлады Кыргызстана пераследуюць Бакіевых з палітычных матываў, піша газета "Вечерний Бишкек".
Нагадаем, у Кыргызстане экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата Жаныбека завочна асудзілі за цяжкія крымінальныя злачынствы. Афіцыйны Бішкек просіць выдаць іх для выканання прысуду. Беларусь ужо некалькі разоў адмаўляла ў выдачы Бакіевых.
Згодна з патрабаваннямі Канвенцыі "Аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах" Беларусь абавязаная спрыяць Кыргызстану ў гэтай справе.
Фота — azzzik.livejournal.com
Афіцыйны Мінск ізноў адмовіў у экстрадыцыі Бакіевых у Кыргызстан

Генпракуратура Беларусі не задаволіла патрабаванне кыргызстанскага боку пра выдачу Курманбека і Жаныбека Бакіевых.
-
8:08 24.03.2023
-
10:40 23.03.2023
-
12:58 25.07.2022