Аб'яднанай грамадзянскай партыі далі памяшканне для з'езду

Як паведамляе сайт АГП, 26 сакавіка адпаведную дамову партыя падпісала з дырэктарам палаца культуры.

Такім чынам, пытанне з месцам правядзення мерапрыемства нарэшце вырашанае. Нагадаем, што раней партыя атрымала каля дзясятка адмоваў ад іншых сталічных памяшканняў.

З'езд запланаваны з 10 да 18 гадзін. Яго дэлегатамі вылучаныя больш за 170 чалавек. На партыйным форуме плануецца пераабраць кіраўніцтва арганізацыі і прыняць стратэгію дзейнасці на бліжэйшыя некалькі гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі