У Горках будуць судзіць удзельнікаў пікета ў падтрымку Дашкевіча

Сярод тых, хто сёння а 9-й апынецца перад судом, Наста Палажанка, Зміцер Шурхай, Яўген Скрабец, Мікола Дземідзенка, Іван Шыла, Аляксандр Вялітчанка, Аляксей Сямчыла, Уладзімір Радкевіч і іншыя. Агулам 14 чалавек.

Нагадаем, што моладзевыя актывісты 2 жніўня стаялі ланцугом ля калоніі ў Горках і трымалі расцяжку “Спыніць пераслед”. Такім чынам яны дамагаліся допуску адваката да Змітра Дашкевіча, які адбывае там пакаранне. Разам з удзельнікамі акцыі мясцовыя міліцыянты затрымалі аднаго з кіроўцаў, але яго адпусцілі без складання пратаколу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі