Сёння адзначаецца Дзень Хірасімы

Напрыканцы Другой сусветнай вайны, 6 жніўня 1945 года, на японскі горад Хірасіма амерыканцы скінулі атамную бомбу. Усяго за некалькі хвілінаў 90% людзей, якія знаходзіліся ў 800 метрах ад эпіцэнтру выбуху, былі мёртвыя... 9 жніўня яшчэ адну бомбу скінулі на горад Нагасакі.

Агульная колькасць загінулых ад ядзерных выбухаў у гэтых гарадах перавысіла 250 тысяч чалавек. Гэта была першая і апошняя ў гісторыі спроба выкарыстання такой зброі.

Хірасіма стала вечным сімвалам барацьбы супраць зброі масавага знішчэння. У самім горадзе 6 жніўня штогод праходзіць цырымонія памяці. Як пастаянны напамін аб жудаснай трагедыі ў цэнтры горада пакінуты некранутым кавалачак зямлі. Тут усё, як і дзясяткі год таму: руіны і цені на сценах — прыкметы атамнай смерці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі