6-8 траўня ў Вільні традыцыйна будуць адзначацца Дні Еўропы

Упершыню ў гісторыі свята сярод краін-сяброў Еўрасаюза будзе прадстаўлена Беларусь, якая не ўваходзіць у ЕС. Павільён рыхтуе грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь".

Актывісты беларускай грамадзянскай кампаніі хочуць нагадаць, што Беларусь таксама з'яўляецца часткай еўрапейскай сям'і народаў, распавесці пра сітуацыю ў краіне, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе партал DELFI.

У той жа час Беларусь будзе паказаная і з іншага боку. Выступяць беларускія музычныя калектывы, а кулінары Вільні пагадзіліся прыгатаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні.

Урачыстае адкрыццё беларускага павільёна адбудзецца 6 траўня ў 15.00 на прасп. Гедыміна 16. Павільён будзе адкрыты 6-8 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі