33-гадовы мужчына забіў сваю маці з-за талеркі супа

Сыну не спадабаўся суп, які прыгатавала яго маці. Тады яна адмовілася ісці працаваць у агарод. За гэта ён яе жорстка збіў. Ад атрыманых пабояў 59-гадовая жанчына памерла.

Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына часта сварыўся з маці і кідаўся на яе з кулакамі. Суд Касцюковіцкага раёна прызнаў яго вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю і асудзіў на 13 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі