30% украінцаў гатовыя аддаць свае органы пасля смерці
Пра гэта заявіў дырэктар клінічнай бальніцы "Кіеўскі гарадскі цэнтр сэрца" Барыс Тадураў.
Паводле яго словаў, амаль кожны трэці жыхар Украіны "ментальна гатовы даць згоду на пасмертны забор сваіх органаў". На сённяшні дзень у гэтай краіне з-за сардэчна-сасудзістых захворванняў паміраюць 400 тысяч чалавек. Дзякуючы трансплантацыі сэрца значную частку іх можна было б выратаваць, адзначае УНІАН.