23-гадовы беларус загінуў у ЗША ў аўтакатастрофе

Пра гэта паведамляе nn.by са спасылкай на партал Masslive.com. BMW, якім кіраваў 23-гадовы Дзмітры Хоцкі ўрэзаўся ў прыдарожную агароджу. Машыну вынесла на супрацьлеглы бок дарогі, а затым на ўзбочыну. Хоцкага выкінула з аўто, ён загінуў.

Раненні атрымалі 22-гадовы Раман Марозаў і 24-гадовы Дзмітры Маскалёў.

Мясцовая паліцыя сутыкнулася з цяжкасцямі, спрабуючы звязацца са сваякамі Хоцкага, бо ўсе яны жывуць у Беларусі. Шукаць іх будуць праз Дзярждэпартамент.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі