У панядзелак сіноптыкі абяцаюць туманы

Бачнасць пры тумане складзе ад 100 да 500 метраў. Уначы па поўначы і ўдзень у асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 9 градусаў цяпла, удзень — ад 8 градусаў цяпла па поўначы і да 16 градусаў па поўдні краіны, паведамілі БЕЛТА ў Гідраметцэнтры.

Спецыялісты ДАІ нагадваюць, што кіроўцам у такіх умовах трэба быць асабліва асцярожнымі на дарогах: перасоўвацца з бліжнім святлом, а таксама плаўна зніжаць хуткасць, трапляючы ў паласу тумана або дажджу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі