2062 выпадкі ВІЧ-інфекцыі выяўлена ў Мінску

На 1 сакавіка паказнік распаўсюду інфекцыі ў Мінску — 92,9 на 100 тысяч насельніцтва. Мужчынаў-носьбітаў віруса амаль удвая болей, чым жанчын, інфармуе БелаПАН.

Асноўны шлях заражэння — гетэрасэксуальныя кантакты, на другім месцы — ін’екцыі наркотыкаў, на трэцім — гомасэксуальныя кантакты.
Людзі з вірусам імунадэфіцыту чалавека ёсць цяпер у кожным раёне Мінска. Найболей іх у Фрунзенскім раёне (281 выпадак), найменей — у Партызанскім (120 выпадкаў).

Ахвярамі ВІЧ па-ранейшаму робяцца пераважна маладыя людзі ва ўзросце 20-34 гады. Такі дыягназ у тым ліку пастаўлены 22 дзецям да 14 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі