10 траўня пройдзе першы паўфінал “Еўрабачання-2011”

У паўфінале выступяць прадстаўнікі 19 краін: Польшчы, Нарвегіі, Албаніі, Арменіі, Турцыі, Сербіі, Расіі, Швейцарыі, Фінляндыі, Мальты, Сан-Марына, Харватыі, Ісландыі, Венгрыі, Партугаліі, Літвы, Азербайджана і Грэцыі.

Дзесяць найлепшых выканаўцаў згодна з галасаваннем журы і тэлегледачоў выйдуць у фінал. З удзельнікаў першага паўфіналу, паводле меркавання букмекераў, найбольш верагодныя шансы на перамогу маюць прадстаўнікі Азербайджана, Расіі, Турцыі, Грэцыі, Фінляндыі, Арменіі і Венгрыі.

Беларуска Анастасія Віннікава з песняй Яўгена Алейніка і Святланы Гераськавай I love Belarus выступіць 12 траўня ў другім паўфінале пад нумарам 16, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі