Рэпера Сярогу не пусцілі ў Злучаныя Штаты
Беларускага
рэпера Сярогу не пусцілі ў Амерыку. Учора амерыканская амбасада ў Кіеве
анулявала выдадзеную яму раней візу.
Такім чынам, запланаваныя канцэрты Сярогі ў Злучаных Штатах не адбудуцца.
Высветлілася, што спявак і яго каманда няправільна аформілі візавыя дакументы.
У іх яны пазначылі як мэту паездкі здымкі кліпа і зусім не згадалі пра канцэрты. Таму, магчыма, і ўзнікла падазрэнне, што музыкі не маюць намеру плаціць падаткі са збораў на сваіх выступленнях, заўважае беларускі партал tut.by.