“Рэпарцёры без межаў” заклікалі адмяніць прысуд па справе аўтараў “Рэгнума”

“Рэпарцёры без межаў” заклікалі адмяніць прысуд па справе аўтараў “Рэгнума”

“Рэпарцёры без межаў” заклікалі адмяніць прысуд па справе аўтараў “Рэгнума”. Міжнародная арганізацыя назвала яго “недарэчным” і “несумяшчальным з міжнароднымі стандартамі свабоды”. Трое чалавек — Юрый Паўлавец, Сяргей Шыптэнка і Дзмітрый Алімкін — 2 лютага атрымалі ў Мінскім гарадскім судзе 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 3 гады. Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай варожасці ці варажнечы групай асоб. Гаворка ідзе пра публікацыі на расійскім сайце “Рэгнум”. За кратамі Паўлавец, Шыптэнка і Алімкін знаходзіліся з канца 2016 года. Цяпер яны пад падпіскай аб нявыездзе і пад прафілактычным наглядам.

“Гэты прысуд быў бы дарэчны для небяспечных злачынцаў, каб стрымаць іх ад паўторнага ўчынення злачынства, але не для блогераў, якія былі прыцягнутыя да адказнасці за выказванне супярэчлівых поглядаў”, — цытуе словы кіраўніка аддзелу “Рэпарцёраў без межаў” па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ёгана Біра сайт svaboda.org. Паводле яго слоў, “у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі свабоды выказвання меркаванняў няма падстаў для такога несувымернага прысуду”. Міжнародная арганізацыя заклікае адмяніць прысуды ”па апеляцыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі