Рэктараў беларускіх ВНУ выключылі са спіса ЕС з-за Балонскага працэсу

Савет Еўрапейскага саюза выключыў 24 грамадзян Беларусі са спісу асоб, якія трапляюць пад санкцыі.

ЕС выключыў з "чорнага спісу" 24 беларускіх чыноўнікаў

Сярод іх ёсць і былыя, і дзейсныя чыноўнікі — Наталля Пяткевіч, Леанід Мальцаў, Генадзь Нявыглас, Анатоль Рубінаў, Яўген Палудзень ды іншыя чыноўнікі, суддзі і рэктары універсітэтаў.

ЕС паступова выключае са спісаў чыноўнікаў і будзе рабіць гэта далей. Зрабіць гэта адразу немагчыма, бо не выкананыя асноўныя умовы — вызваленне палітвязняў і сур'ёзныя трансфармацыі выбарчага працэсу, лічыць палітолаг Яўген Прэйгерман.

“Гэта адлюстроўвае тую вельмі марудную дынаміку, якая апошні год развіваецца ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС з аднаго боку. З іншага боку, гэта таксама адлюстроўвае пэўнае разуменне, што тыя метады палітыкі ў дачыненні Беларусі з боку ЕС не давалі нават мінімальнага плёну. Таму, калі нічога асабліва трагічнага не адбудзецца падчас гэтай выбарчай кампаніі, то можна чакаць, што паступова абмежаванні будуць здымацца”.

Гэтае рашэнне ЕС паказвае, што ёсць тэхнічныя працэдуры, калі са спісу выключаюць людзей, якія сыходзяць з пасады, але і палітычны кантэкст вельмі важны пры прыняцці рашэнняў па санкцыйным спісе, кажа палітолаг Андрэй Елісееў.

Выключэнне са спісу суддзяў можа быць звязанае з тым, што яны больш не працуюць на сваіх пасадах. А вось рэктара БДУ Сяргея Абламейку і іншых рэктараў прыбралі са спісу у сувязі з тым, што Беларусь прынялі ў Балонскі працэс.

Андрэй Елісееў: “Гэта контрпрадуктыўна, іх далей пакідаць у спісе, калі Беларусь інтэгруецца ў агульнаеўрапейскую адукацыйную сістэму. А вось прыклад Мальцава сапраўды сведчыць, што гэта не проста тэхнічнае рашэнне, а болей палітычнае. Магчыма, ёсць нейкая сакрэтная дамоўленасць па шэрагу ўзаемных крокаў, а можа, і без дамоўленасці дыпламатыя ЕС такім чынам робіць выразны сігнал, што гатовая разруліць санкцыйныя адносіны, спадзеючыся пры гэтым, што беларускія ўлады вызваляць палітычных зняволеных і правядуць больш-менш ліберальную выбарчую кампанію”.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі таксама лічыць, што рэктараў прыбралі са спісу з-за прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс, а Леаніду Мальцаву зрабілі падарунак да юбілею.

“У старшыні памежнага камітэту Мальцава юбілей — 65 гадоў. Гэта, можна лічыць, як падарунак да юбілею. Бо Мальцаў быў сакратаром Савета бяспекі, пэўны час выконваў абавязкі старшыні КДБ і двойчы быў міністрам абароны, і менавіта пры ім былі так званыя палітычныя прызывы ў войска маладых актывістаў. Увогуле, гэтыя асобы выключаныя са спісу дзякуючы намаганням незалежных "мазгаведаў" — лабістаў у Бруселі, якія змаглі пераканаць, што нешта станоўчае тут адбываецца”.

Нават калі Беларусь вызваліць усіх палітзняволеных, малаверагодна, што ЕС адменіць санкцыйны спіс, мяркуе Андрэй Елісееў. Розныя асобы туды патрапілі па розных прычынах. Гэта значыць, што тыя, каго ўключылі за парушэнне выбарчага працэсу, могуць быць выкрэсленыя са спісу, калі гэтыя выбары пройдуць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, што на яго думку, малаверагодна.

Асноўны разлік еўрапейскай дыпламатыі на тое, што беларускія ўлады вызваляць палітзняволенных перад выбарамі і не будуць чыніць рэпрэсій падчас выбарчай кампаніі.

Фота: tsn.ua

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Вокладка кнігі Сяргея Шапрана "Беларускі гістарычны анекдот"
Фота Наталлі і Дар'і Кавальчук з Брэста. Разам з Фондам "Шанс" дзяржава аплаціла аперацыю Дашы ў Даніі.