ЕС выключыў з "чорнага спісу" 24 беларускіх чыноўнікаў

Савет Еўрапейскага саюза выключыў 24 грамадзян Беларусі са спісу асоб, якія трапляюць пад санкцыі ЕС. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на афіцыйны часопіса Еўрасаюза.

Так, са спісу выключаныя:

Наталля Пяткевіч — былая памочнік прэзідэнта Беларусі,

Леанід Мальцаў — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта,

Генадзь Нявыглас — былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта,

Анатоль Рубінаў — былы старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу,

Яўген Полудзень — былы намеснік міністра ўнутраных спраў,

Уладзімір Палуян — былы міністр па падатках і зборах,

Аляксей Васільеў — першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці,

Юрый Пракопаў — былы вядучы тэлеканала "Беларусь 1",

Сяргей Абламейка — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,

Тамара Алпеева — рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута,

Генадзь Падгайскі — дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа,

Міхаіл Батура — рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі,

Наталля Меркуль — дырэктарка Талькаўскай сярэдняй школы.

Акрамя таго з "чорнага спісу" ЕС выкрасленыя суддзі Андрэй Бараноўскі, Алена Ананіч, Вольга Гусакова, Мікалай Балаўнёв, Алена Чарняк, Жанна Дубініна, Наталля Кузняцова, Алена Лапцева, Лідзія Цяліца, Наталля Варэнік, Валянціна Зянькевіч.

Як паведамлялася, Савет ЕС сваёй пастановай падоўжыў тэрмін дзеяння санкцый супраць Беларусі да 31 кастрычнiка 2015 года. ЕС спасылаўся на тое, што не ўсе палітвязні былі вызваленыя і рэабілітаваныя, а таксама тым, што выкананне правоў чалавека, прынцыпаў прававой дзяржавы і дэмакратычнага грамадства ў Беларусі не палепшылася.

Фота: x-true.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі