Рэгіянальнымі цягнікамі бізнес-класа за 10 гадоў скарысталіся 13,4 млн пасажыраў

“Швейцарскія электрычкі” ў Беларусі / Еўрарадыё
“Швейцарскія электрычкі” ў Беларусі / Еўрарадыё

Рэгіянальнымі цягнікамі бізнес-класа з 2011-га года скарысталіся 13,4 млн пасажыраў. Гэта вынікае з прэс-рэлізу Беларускай чыгункі, апублікаванага да 10-годдзя запуску першай "швейцарскай электрычкі" ў Беларусі.

Спачатку былі адкрыты маршруты "Брэст — Баранавічы" і "Баранавічы — Мінск", а ўжо ў снежні 2011-га — "Мінск — Орша".

Сёння цягнікі рэгіянальных цягніка бізнес-класа злучаюць Мінск з Оршай, Полацкам, Светлагорскам, Пінскам, Магілёвам і Салігорскам. Перавозкі ажыццяўляюць электрацягнікі ЭП чатырох- і пяцівагоннай састаўнасці, а таксама адна- і трохвагонныя дызель-цягнікі ДП1 і ДП3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі