Вы тут

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў за 5 месяцаў 2019 года выраслі на 7,2%

БЕЛТА

За студзень-травень 2019 года рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі выраслі на 7,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Пра гэта паведамляе на сваім сайце Нацыянальным статыстычным камітэт.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў найбольшую долю займае аплата працы — 63,9%. Даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці складаюць 7,7%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 23,8%, даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,6%.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — гэта даходы пасля выліку падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на інфляцыю.