Вы тут

Развітанне з мастаком Захарам Кудзіным пройдзе ў Мінску ў аўторак

Захар Кудзін / svaboda.org

Развітанне з беларускім мастаком Захарам Кудзіным пройдзе ў Мінску ў аўторак. Яно пачнецца а 13-й гадзіне ў рытуальнай зале № 2 на Альшэўскага, 10.

Кудзін памёр у 33 гады. Ён займаўся жывапісам, скульптурай, дзіджытал-мастацтвам, а свой накірунак вызначаў як "нейра-арт", выстаўляўся ў Беларусі, ЗША, Германіі, Польшчы. У мінскім пракаце ідзе фільм "Чыстае мастацтва", у якім мастак сыграў галоўную ролю.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці Захара Кудзіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.