Разглядаецца версія самагубства беларускі ў Токіё

Грамадзянка Беларусі Ала Бандарэнка не магла сама выпасці з акна ці балкона будынка на тэрыторыі гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў сталіцы Японіі.  Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на крыніцы ў гандлёвым
прадстаўніцтве. У сувязі з гэтым разглядаецца версія самагубства
жанчыны. Нагадаем, беларуска разбілася, скокнуўшы з балкона на восьмым
паверсе жылога дома.

Паводле папярэдняй версіі паліцыі Токіё, гэта быў
няшчасны выпадак. Стала вядома, што Бандарэнка жыла ў Японіі каля 10
гадоў разам з мужам, які займаецца навуковымі даследаваннямі і працуе
па кантракце. Яны арэндавалі адну з кватэр у комплексе расійскага
гандлёвага прадстаўніцтва.