Вы тут

Разборкі як у 90-я: бой пад Кіевам, у якім удзельчала каля сотні чалавек

На месцы здарэння / facebook.com/mvs.gov.ua

Раніцай 29 траўня на адной з вуліц горада Бравары пад Кіевам адбыўся сапраўдны бой. Там на разборкі ў стылі 90-х сабралося каля сотні чалавек. Мяркуецца, што гэта былі прадпрымальнікі, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі, і незаконныя перавозчыкі, а хутчэй "баевікі", якіх яны нанялі.

Паліцыя затрымала 20 чалавек, у тым ліку і са зброяй. Усе яны прыехалі з іншых абласцей. Распачата крымінальная справа па артыкуле "хуліганства", ідзе пошук іншых удзельнікаў, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook МУС Украіны.

Тры чалавекі параненыя. Вядома, што была расстраляна прыпаркаваная маршрутка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.