Разам з пашпартам будуць даваць кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

Рыхтуецца да выдання кніга "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", якая будзе ўручацца 16-гадовым маладзёнам падчас атрымання пашпарта.
Як паведаміў вядучы інспектар упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Аляксей Ананенка, мяркуецца, што гэта будзе "маляўнічае ілюстраванае падарункавае выданне", дзе будуць выкладзены асноўныя пазіцыі Канстытуцыі Беларусі, юрыдычныя каментары, тлумачэнні, выказванні вядомых дзеячоў.

Плануецца, што апроч кнігі ў падарункавае выданне трапіць інфармацыйны і музычны дыскі. Першы будзе ўключаць даведачную інфармацыю (трактоўкі законаў, адрасы прававых служб, ВНУ і г.д.), другі - шэдэўры беларускай класічнай музыкі.

У склад працоўнай групы і аўтарскага калектыва выдання ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, культуры, адукацыі, Канстытуцыйнага суда, прадстаўнікі навукі. Выпусціць кнігу выдавецтва "Пачатковая школа". Плануецца, што ўжо ў наступным годзе кнігу пачнуць уручаць маладым грамадзянам Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі