Ратавальнікі ў Талачыне дапамаглі медыкам, якія захраслі ў ліфце ў бальніцы
![Ліфт / pexels.com, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lift-2508.jpg.webp?itok=KQveb0kH)
Ліфт / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Медыкам Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы 24 жніўня спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС.
Каля 15-й гадзіны ратавальнікаў выклікалі ў клініку на вуліцы Астроўскага. Выявілася, што ў кабіне ліфта на першым паверсе захраслі трое медыкаў. Прычым адна з жанчын была ў непрытомным стане.
Ліфцёр не здолеў адчыніць дзверы. Ратавальнікі расціснулі дзверы кабіны пры дапамозе гідраўлічнага і шансавага інструмента.
49-гадовую медсястру перадалі работнікам бальніцы для аказання медыцынскай дапамогі.
![Ратавальнікі ў Талачыне дапамаглі медыкам, якія захраслі ў ліфце ў бальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tala4yn-2508-1.jpg.webp?itok=sljVVl9c)
Здарэнне ў талачынскай лякарні / vitebsk.mchs.gov.by
![Ратавальнікі ў Талачыне дапамаглі медыкам, якія захраслі ў ліфце ў бальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tala4yn-2508-2.jpg.webp?itok=5TkbciXP)
Здарэнне ў талачынскай лякарні / vitebsk.mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.