Ратавальнікі эвакуіравалі пчаліны рой з аўтавакзала ў Гродне

З гродзенскага аўтавакзала ратавальнікі эвакуіравалі пчолаў. Вялізны пчаліны рой сеў увечары 28 чэрвеня проста над уваходам у будынак з боку праспекта Касманаўтаў.
Па словах прэс-сакратара Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталя Навіцкага, прыбраць пчол удалося дастаткова лёгка, людзей з вакзалу эвакуіраваць не давялося.

Навіцкі: “Ніякай эвакуацыі з аўтавакзала не праводзілася. Выехалі нашы падраздзяленні... Звычайны стандартны выезд, які бывае дастаткова часта”.

Як адзначыў Віталь Навіцкі, выезды, звязаныя з насякомымі (пчоламі, восамі), у выратавальнікаў здараюцца даволі часта:

Навіцкі: “Бывалі месяцы, што па некалькі разоў на дзень у некаторых рэгіёнах (напрыклад, у Брэсцкай вобласці) былі выезды, звязаныя з асінымі і пчалінымі гнёздамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі