Ратавальнікі апублікавалі фота з чыгуначнай аварыі пад Мінскам (фота)

Ратавальнікі апублікавалі фота з чыгуначнай аварыі пад Мінскам (фота)

Прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях абнародавала фатаздымкі з чыгуначнай аварыі, якая адбылася 25 чэрвеня каля прыпыначнага пункту Калядзічы пад Мінскам.

Як паведамлялася раней, таварны цягнік з 73 вагонаў рухаўся па маршруце Калінкавічы-Мінск. Каля станцыі Калядзічы два вагоны проста сышлі з рэек, а дванаццаць — перакуліліся. У іх перавозілі камбікорм, сланечнікавы алей, дрэва, паліўныя брыкеты, метал і арматуру.

Пацярпелых пры здарэнні няма. Аднак пры аварыі былі пашкоджаныя каля 200 метраў чыгуначных каляін.

Да месца здарэння накіраваныя аварыйна-аднаўленчыя цягнікі і спецыяльная камісія Беларускай чыгункі.

Паведамлялася, што наступствы аварыі плануюць ліквідаваць да раніцы 28 чэрвеня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі