Расследаванне справаў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага прыпыненае
![Расследаванне справаў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага прыпыненае](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zacharanka-3101.jpg.webp?itok=w2EJt4bc)
Папярэдняе расследаванне справаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага прыпыненае. Паведамленні пра гэта атрымалі сваякі зніклых палітыкаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям’і Захаранкі Алег Волчак, паведамляе тэлеканал "Белсат".
Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтру Раіса Міхайлоўская кажа, што дзяржава спыняе шукаць апанентаў улады, зніклых больш за 19 гадоў таму, і высвятляць вінаватых у гэтых знікненнях. Міхайлоўская запэўнівае, што сваякі зніклых абскардзяць гэтае рашэнне.
У кастрычніку 2018 года Беларусь атрымала рэкамендацыі Камітэта па правах чалавека ААН увесці ў Крымінальны кодэкс адказнасць за гвалтоўныя знікненні. Але прадстаўнікі Беларусі заявілі, што ў нацыянальным заканадаўстве такога паняцця няма, як няма і знікненняў.